“Крыніца мудрасці, ведаў і навукі”

04.09.2020
Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы. Францыск Скарына.

Дзень беларускага пісьменстваКніжнае друкаванае слова з’яўляецца вельмі важным сродкам выхавання дзяцей і моладзі. Дзякуючы яму мы шмат ведаем пра беларускіх асветнікаў, можам прачытаць класічныя і сучасныя літаратурныя творы, а таксама самастойна ствараць літаратурныя набыткі.

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Гэта нацыянальнае свята становіцца важкай нагодай для глыбокага спазнання гісторыі кнігадрукавання, багатай літаратурнай спадчыны ці проста чытання любімай кнігі.

Галоўныя тэмы сёлетняга свята – Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі, 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Вучні ўстаноў адукацыі падзеляцца незабыўнымі ўражаннямі ад прачытанага з аднакласнікамі, прымуць удзел у віктарынах, квэстах, выканаюць займальныя заданні, у вольны час паглядзяць цікавыя тэлепраграмы.