Региональная сеть Сайт РОО Wiki Виртуальный музей

/images/schoolnet_logo.gif

Учебно-методический кабинет

Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Новости schoolnet.by
Інтэрактыўны марафон настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Актыўны ўдзел у VІІ абласным педагагічным марафоне кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі «Кампетэнтнасны падыход у адукацыі: ад тэорыі да практыкі» прынялі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

         Гасцінна сустрэла педагогаў Дзяржынскага і Пухавіцкага раёнаў дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г. Фаніпаля». Мерапрыемства наведала Рыта Пятроўна Ільіна, начальнік аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. «Шчыра дзякую аддзелу адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама, кіраўніцтву і настаўнікам гімназіі                  г. Фаніпаля за арганізацыю і правядзенне семінара, творчы падыход і таленавітых вучняў», – адзначыла Рыта Пятроўна.

         Настаўнікі паглыбілі веды аб кампетэнтнасным падыходзе да выкладання беларускай мовы і літаратуры, грунтоўна прапрацавалі матэрыялы прарэктара МАІРА Марыны Аляксееўны Красновай, даведаліся аб асаблівасцях падрыхтоўкі вучняў да міжнароднага даследавання PISA.

Дырэктар гімназіі Галіна Казіміраўна Майсейчык пазнаёміла гасцей з установай, накірункамі работы, асноўнымі дасягненнямі.

         Ірына Анатольеўна Кушкіна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання, прэзентавала дзейнасць настаўнікаў гімназіі па развіцці інтэлектуальных, творчых здольнасцяў вучняў у рамках кампетэнтнаснага падыходу.

         Зацікавілі прысутных інтэрактыўныя гульні, фотатэсты Алены Іванаўны Лакісавай. Цікава, што па просьбе Алены Іванаўны паэт-зямляк Антон Анісовіч напісаў паэму пра Фаніпаль, якую прачытала гасцям вучаніца ўстановы.

         Настаўнікі з задавальненнем выконвалі заданні на майстар-класе «Інтэрактыўныя метады і формы навучання» Яніны Іванаўны Кілбас, прадумвалі, якім чынам будуць прымяняць іх ва ўласнай практыцы.

         Фрагмент балю літаратурных герояў «Уладзімір Караткевіч. “Паэма пра явар і каліну”», вакальныя і харэаграфічныя кампазіцыі не толькі падтрымалі святочны настрой, але і прадэманстравалі, як можна лёгка ўзаемадзейнічаць з вучнямі па прынцыпе суб’ет-суб’ектных адносін.

Смотреть фотогалерею>>>


Год науки
Год Науки
Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека
Официальный сайт Отдела физической культуры, спорта и туризма Дзержинского райисполкома

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно