Сучасныя падыходы да арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры

16.10.2020

Дыстанцыйнае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры было прысвечана сучасным падыходам да арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Падчас педагагічнай студыі настаўнікі паглыбілі веданне навукова-метадалагічных паняццяў “вучэбна-пазнавальная дзейнасць”, “дыферэнцыяцыя”, “даследчыя прыёмы”, прынялі ўдзел у дыскусіі па выкарыстанні заданняў для самастойных работ, пазнаёміліся з вопытам работы настаўнікаў сярэдняй школы № 1 г.Фаніпаля.

Наталля Іванаўна Арабіна пазнаёміла калег з асаблівасцямі праяўлення дыферэнцыяцыі на вучэбных занятках. На думку Н.І.Арабіны, менавіта дыферэнцыяцыя з’яўляецца асновай развіцця ў вучняў інтэлектуальных і творчых здольнасцяў.

Настаўнікі Ірына Мікалаеўна Шапавалава і Лізавета Уладзіміраўна Сінькевіч запрасілі на адкрытыя відэаўрокі. І.М. Шапавалава пазнаёміла ўдзельнікаў студыі з асаблівасцямі выкарыстання даслечых прыёмаў у адукацыйным працэсе. Арганізацыя калектыўнай дзейнасці вучняў на ўроку ўдала прадэманстравана  Л.У. Сінькевіч.

Метадыст Дзяржынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Т.І.Мойса прапанавала настаўнікам-філолагам для выкарыстання метадычную распрацоўку “Хвілінкі з беларускімі пісьменнікамі”.

У выніку прафесійнага дыялогу настаўнікі прышлі да высновы, што дзякуючы ўмеламу выкарыстанню сучасных падыходаў у выкладанні прадметаў можна не толькі сфарміраваць тыя ці іншыя кампетэнцыі, але найперш выхаваць вучня як асобу, як цікавага чалавека.