Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры: сістэма работы настаўніка па падрыхтоўцы

10.02.2021
Натхняюць нас Скарыны запаветы І вабяць адкрывальнікамі стаць. Разгадваць словаў мудрыя сакрэты І спадчыну любіць і паважаць. Алена Руцкая. Чарговае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання ў форме метадычнага маста (дыстанцыйна) было прысвечана адной з самых запатрабаваных тэм – падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Метадычнае мерапрыемства адбылося з запрашэннем Квяткоўскага Аляксандра Аркадзьевіча, старшага выкладчыка кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аляксандр Аркадзьевіч пазнаёміў педагогаў з практыкаарыентаванымі метадамі рашэння лінгвістычных задач па тэмах “Марфеміка”, “Словаўтварэнне”, дапамог разабрацца са складанымі і спрэчнымі сітуацыямі, з якімі сутыкаюцца настаўнікі і вучні падчас выканання заданняў комплекснай работы. Метадыстам Дзяржынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Мойса Таццянай Іосіфаўнай прааналізаваны ўдзел вучняў устаноў адукацыі ў  рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ў 2020/2021 навучальным годзе, намечаны асноўныя накірункі ў рабоце на перспектыву. Педагогі падзяліліся з калегамі літаратурай, метадычнымі дапаможнікамі, нататкамі ў прадметных часопісах, якія садзейнічаюць выніковаму выступленню вучняў на алімпіядзе. Паспяховы вопыт падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды грунтоўна прадставіла Кілбас Яніна Іванаўна,  настаўнік гімназіі г.Фаніпаля.