Электронныя сродкі навучання – аснова тэхналогіі візуалізацыі

25.11.2021
Электронныя сродкі навучання з’яўляюцца асновай тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі. У гэтым яшчэ раз пераканаліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падчас майстар-класа «Электронныя сродкі навучання як аснова тэхналогіі візуалізацыі».

Метадычнае мерапрыемства правяла для калег Алеся Леанідаўна Ільюшына, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 1 г.Дзяржынска. Педагогі паглыбіліся ў практычныя аспекты выкарыстання рэсурсаў Learning Apps, Plickers, Kahoot, пазнаёміліся з прыкладамі заданняў. Настаўнік абмеркавалі актуальныя накірункі выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў у адукацыйным працэсе.

Алеся Леанідаўна запрасіла на адкрыты завочны ўрок  «За смугою стагоддзяў», на якім прадэманстравала актыўныя формы і метады работы з вучнямі  праз візуалізацыю.

Удзельнікі адзначылі талент настаўніка-майстра ў выхаванні працалюбства, гуманнасці, любові да прадмета праз электронныя сродкі навучання, праз візуалізацыю.