Гісторыя беларускай літаратуры як важкі накірунак развіцця прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка

21.05.2022
У метадычнай рабоце з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры шмат увагі надаецца развіццю прадметна-метадычных кампетэнцый, неабходных для ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў.

Заключнае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры праведзена на базе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Педагогі пазнаёміліся з выставамі, прысвечанымі Году гістарычнай памяці, арыгіналамі рукапісаў, унікальнымі асабістымі рэчамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў, цікавымі кніжнымі выданнямі.

Падчас мерапрыемства педагогі намецілі перспектывы далейшай падрыхтоўкі вучняў да прадметных алімпіяд, конкурсаў работ даследчага характару, творчых конкурсаў.