Актуальныя аспекты вывучэння творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў школе

19.10.2022
Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры праведзена ў форме навукова-практычнай канферэнцыі па тэме “Актуальныя аспекты вывучэння творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў школе”. Метадычнае мерапрыемства прысвечана Году гістарычнай памяці, 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У ходзе навукова-практычнай канферэнцыі педагогі пазнаёмілі калег з цікавымі фактамі біяграфіі класікаў беларускай літаратуры, якаснымі распрацоўкамі пазакласных мерапрыемстваў, інавацыйнымі прыёмамі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюцца на вучэбных і факультатыўных занятках. Уразілі змястоўныя выступленні Таццяны Станіславаўны Бубен (сярэдняя школа № 4 г.Дзяржынска), Алены Чаславаўны Сяліцкай (гімназія № 1 г.Дзяржынска), Кацярыны Аляксандраўны Мінько, Рэнаты Генадзьеўны Рудэнка (гімназія г.Дзяржынска), Вольгі Станіславаўны Грузд (гімназія г.Фаніпаля), Ларысы Мікалаеўны Лапцевай (Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа), Наталіі Уладзіміраўны Рубанік (Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа), Алы Сяргееўны Яновіч (Негарэльская сярэдняя школа № 1), Ксеніі Аляксандраўны Сцефаненка (Грычынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базавая школа), Валянціны Мікалаеўны Курак (Данілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслмі-сад – сярэдняя школа), Наталіі Віктараўны Бушыла (Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа), Ларысы Мікалаеўны Ляўковіч (Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа), Алены Міхайлаўны Бурак (Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея).

Падчас пасяджэння настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры абмеркаваны артыкул “Ідэя зямлі на матэрыяле кнігі Міколы Маляўкі «Старая зямля» і паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»”, выпрацаваны дзейсныя шляхі падрыхтоўкі вучняў да конкурсаў работ даследчага характару.