Даследчая дзейнасць – для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

22.11.2022
Пасяджэнне раённага метадычнага фарміравання “Школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры” было прысвечана тэме “Падрыхтоўка да конкурсу работ даследчага характару як спосаб удасканалення прафесійнага майстэрства педагога”.

Удзельнікі падзяліліся ведамі пра навукова-метадычныя крыніцы, якія змяшчаюць змястоўныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы і прэзентацыі даследчых работ, акцэнтавалі ўвагу на правілах афармлення літаратуры.

Майстэрства падрыхтоўкі навуковых праектаў, сістэмай работы ў інтэрактыўнай форме прадэманстравала Алена Чаславаўна Сяліцкая, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 г.Дзяржынска”, кіраўнік метадычнага фарміравання. Педагогі прыйшлі да высновы, што мэтанакіраваная даследчая праца спрыяе развіццю асобаснага патэнцыялу вучня, духоўнаму і маральнаму ўзбагачэнню.