Ад прафесіяналізму настаўніка – да поспеху вучня

20.01.2023

Пад такім дэвізам актуальныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры абмяркоўвалі настаўнікі раёна.

Настаўнікі акцэнтавалі ўвагу на сістэме работы па падрыхтоўцы вучняў да экзаменацыйнага пераказу, цэнтралізаванага экзамену.

Адно з пытанняў пасяджэння прысвечана падрыхтоўцы вучняў да прадметных алімпіяд. У якасці трэнажора настаўнікам для выканання прапанаваны алімпіядныя заданні рознай ступені складанасці.

Падчас метадычнага дыптыху педагогі прынялі ўдзел у майстар-класе “Настольная гульня як сродак фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў” Алёны Уладзіміраўны Данілішынай, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўніка кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” сярэдняй школы № 12 г. Пінска. Настаўнікі паглыбілі веды пра актуальныя інавацыйныя метады і прыёмы на вучэбных занятках.

         Удзельнікі метадычнага мерапрыемства адзначылі важкую ролю самаадукацыі настаўніка, прадметна-метадычных кампетэнцый у паспяховай самарэалізацыі вучня.