Фарміраванне кампетэнцый – праз беларускую мову і літаратуру

17.03.2023

Вучэбныя прадметы “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” спрыяюць фарміраванню ў вучняў умення будаваць канструктыўны дыялог, працаваць у камандзе, усведамленню значымасці гістарычнай памяці народа, гуманістычных каштоўнасцяў, актуальных ва ўсе часы.

Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прысвечана аднаму з найважнейшых пытанняў – фарміраванню ў вучняў прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый. Метадычнае мерапрыемства праведзена на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Негарэльская базавая школа № 2”.

         Педагогі прааналізавалі прапанаваныя кампетэнтнасна арыентаваныя заданні, якія маюць на мэце не толькі засваенне праграмнага матэрыялу, але і развіццё самастойнасці, крытычнага мыслення, крэатыўнасці.

На высокім метадычным узроўні праведзены вучэбны занятак па беларускай літаратуры “Пімен Панчанка. «Сармацкае кадзіла»” настаўнікам першай кваліфікацыйнай катэгорыі Таццянай Лявонцьеўнай Жук.

Настаўнікі раёна адзначылі эфектыўнасць і запатрабаванасць вопыту настаўніка вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Негарэльскай сярэдняй школы № 1 Алы Сяргееўны Яновіч, набытага падчас рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання метапрадметнай кампетэнтнасці вучняў ва ўмовах інфарматызацыі адукацыі (другая ступень агульнай сярэдняй адукацыі”.