Вопыт прафесійнай дзейнасці – без памылак!

20.04.2023

 

         Чарговы занятак метадычнага фарміравання “Школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры” прысвечаны надзвычай складанай і ў той жа час актуальнай тэме “Абагульненне вопыту педагагічнай дзейнасці як адзін з асноўных этапаў падрыхтоўкі да кваліфікацыйнага экзамену”.

Чытаць далей

Кіраўнік метадычнага фарміравання настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 1 г. Дзяржынска Алена Чаславаўна Сяліцкая падзялілася з калегамі, якія рыхтуюцца да здачы кваліфікацыйнага экзамену, уласнымі напрацоўкамі па тэме пасяджэння, дала каштоўныя рэкамендацыі па напісанні вопыту.

Педагогі засяродзілі ўвагу на мэтавызначэнні, структуры, змесце работы. Удзельнікі мерапрыемства прааналізавалі тыповыя памылкі, якія дапускаюцца падчас кваліфікацыйнага экзамену, намецілі дзейсныя шляхі ў далейшай прафесійнай дзейнасці.