Беларуская мова і літаратура: асноўныя накірункі і перспектывы выкладання

17.08.2023

Жнівеньская секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па традыцыі прысвечана актуальным праблемам і накірункам выкладання ў надыходзячым навучальным годзе.

На пасяджэнні дэталёва прааналізавана дзейнасць двух раённых метадычных фарміраванняў раённага ўзроўню за 2022/2023 навучальны год – раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, Школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

У групах арганізавана абмеркаванне нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць выкладанне вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.  

З грыфаванымі выданнямі пазнаёміла настаўнік гімназіі г. Фаніпаля Ірына Анатольеўна Кушкіна. Вопытам арганізацыі работы па самаадукацыі падзялілася настаўнік Негарэльскай сярэдняй школа № 1 Людміла Францаўна Шавель. Пазнавальны тэст па самаадукацыі прапанавала калегам настаўнік сярэдняй школы № 4 г. Дзяржынска Святлана Леанідаўна Шпакоўская. Педагогаў зацікавілі эфектыўныя прыёмы рэфлексіі, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы настаўніка Валмянскай базавай школы Наталлі Уладзіміраўны Рубанік. Асноўныя патрабаванні да ацэньвання вучэбных дасягненняў вучняў нагадала настаўнік Петкавіцкай сярэдняй школы Наталія Віктараўна Бушыла.

Настаўнікі адзначылі перспектыўны вопыт калег, інтэрактыўны характар мерапрыемства, элементы дыскусіі.