Работа настаўніка беларускай мовы і літаратуры па падрыхтоўцы вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў работ даследчага характару

28.09.2023

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прысвечана тэме “Работа настаўніка беларускай мовы і літаратуры па падрыхтоўцы вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў работ даследчага характару”. Формай правядзення метадычнага мерапрыемства выбраны метадычны дыптых.

Удзельнікі пасяджэння паспрабавалі ўласныя сілы ў выкананні алімпіядных заданняў, паглыбілі веды пра алімпіядны водгук. Метадыст Дзяржынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Іосіфаўна Мойса прапанавала распрацаваныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да літаратурнай часткі алімпіяды. Настаўнікі пазнаёміліся з прыкладамі фармулёвак тэм вучнёўскіх даследчых работ, выпрацавалі эфектыўныя шляхі суправаджэння даследчай дзейнасці вучняў.

Педагогам дадзены канкрэтныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да атэстацыі. Настаўнік гімназіі № 1 г. Дзяржынска Алена Іванаўна Нісцюк і настаўнік Вялікасельскай базавай школы Ларыса Мікалаеўна Лапцева падзяліліся з калегамі вопытам удзелу ў абласным семінары па пытаннях здачы кваліфікацыйнага экзамену. Для настаўнікаў раёна арганізавана работа з камп’ютарным трэнажорам – тэстамі.

Настаўнікі адзначылі змястоўнасць і актуальнасць мерапрыемства, творчы характар практычных заданняў.