Беларуская мова і літаратура як аснова выхавання і развіцця вучняў

22.12.2023

Пытанням развіцця і выхавання вучняў праз вучэбныя прадметы “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” прысвечана пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання. Прынялі калег настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Навасёлкаўская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна”.

На семінары-практыкуме абмеркаваны праблемы падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага экзамену, дэталёва прааналізаваны тыповыя памылкі, дапушчаныя ў папярэднім навучальным годзе.

Настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі Навасёлкаўскай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна Ірына Віктараўна Сантаровіч пазнаёміла калег з дзейснымі прыёмамі работы з тэкстам на вучэбных занятках. Настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі Ганна Сяргееўна Лапато правяла адкрыты вучэбны занятак “Складаныя сказы з двума галоўнымі членамі”, падчас якога прадэманстравана майстэрства арганізацыі работы з тэкстам як надзейным сродкам выхавання сучаснага вучня, уменне аналізаваць лінгвістычны матэрыял.

Кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літарататуры і культуры настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Негарэльскай сярэдняй школы № 1 Дзіяна Васільеўна Ціхая падзялілася нестандартнымі прыёмамі і метадамі, якія варта выкарыстоўваць у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры.

Настаўнікі абмяняліся цікавымі і змястоўнымі метадычнымі распрацоўкамі пазакласных мерапрыемстваў, без якіх немагчыма ўявіць выхаваўчую работу па прадмеце.