З класікай па жыцці

11.06.2024

ЛоготипШтогадова вучні ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна плённа выступаюць у абласным этапе конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Канкурсанты не толькі захапляюцца класічнымі і сучаснымі творамі беларускай літаратуры, але і ідуць з гэтымі творамі па жыцці, усведамляючы значнасць любові да Радзімы, сям’і, культурнай і гістарычнай спадчыны народа. І сёлетні конкурс, прысвечаны Году якасці, сведчыць аб высокім узроўні падрыхтоўкі вучняў.

Дыпломам І ступені ўзнагароджана Марыя Сарган, вучаніца 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Алегаўна Аляшэвіч);

Дыплом ІІI ступені атрымаў Мікіта Малінін, вучань 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г.Дзяржынска” (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганна Іванаўна Гарэлік);

Лаўрэатам абласнога этапу конкурсу стаў Яраслаў Шахлевіч, вучань 3 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” (кіраўнік – настаўнік пачатковых класаў Лілія Іванаўна Ільюшэнка).

Віншуем юных чытальнікаў і жадаем ім поспехаў. Выказваем словы ўдзячнасці іх педагогам, бацькам за выдатную працу і сапраўдную падтрымку.