Пазіцыйны семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

20.08.2024

Секцыя настаўнікаў  беларускай мовы і літаратуры перад 2024/2025 навучальным годам праведзена ў форме пазіцыйнага семінара. Кожны ўдзельнік ацэньваў змест семінара ў адпаведнасці з загадзя вызначанай роляй.       

Традыцыйна ажыццёўлены аналіз работы раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, разгледжаны вынікі выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, вынікі цэнтралізаванага экзамену па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Шмат увагі надавалася нарматыўнаму прававому забеспячэнню адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларускя мова” і “Беларуская літаратура”, абноўленым вучэбным праграмам, вучэбна-метадычным комплексам для правядзення факультатыўных заняткаў па функцыянальнай адукаванасці, дапапожнікам па тэме генацыду беларускага народа.

Настаўнік Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея Вольга Аляксандраўна Макеенка акцэнтавала ўвагу на аб’ектыўнасці ацэньвання вучэбных дасягненняў вучняў. Метадалагічная аснова фарміравання ў вучняў функцыянальнай граматнасці прапанавана калегам метадыстам Таццянай Іосіфаўнай Мойса, настаўнікам сярэдняй школы № 2 г.Дзяржынска Валянцінай Мікалаеўнай Казей. Накірункі дзейнасці вучэбнага кабінета беларускай мовы і літаратуры прадстаўлены настаўнікам сярэдняй школы № 1 г.Фаніпаля Марынай Міхайлаўнай Каваленка.

Удзельнікі адзначылі змястоўнасць і эфектыўнасць пазіцыйнага семінара, творчы характар прапанаваных для абмеркаваных пытанняў.