Падрыхтоўка вучняў да алімпіяд і конкурсаў работ даследчага характару: педагагічная майстэрня

11.10.2024

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прысвечана адным з самых галоўных пытанняў – праблемам падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд і конкурсаў работ даследчага характару. У педагагічную майстэрню гасцінна запрасілі калег настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска”.

З сістэмай работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” пазнаёміла ўдзельнікаў пасяджэння Алена Алегаўна Аляшэвіч. Методыка напісання алімпіяднага водгуку прадэманстравана настаўнікам Кацярынай Аляксандраўнай Мінько. Аксана Яўгеньеўна Хацкевіч пазнаёміла з асаблівасцямі арганізацыі работы вучня з даведачнай літаратурай падчас падрыхтоўкі да алімпіяды. Настаўнікі раёна ў групах абмеркавалі прапанаваныя алімпіядныя заданні. Рэната Генадзьеўна Рудэнка раскрыла сутнасць шматлікіх даследчыцкіх метадаў і прыёмаў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры. Метадыст Таццяна Іосіфаўна Мойса акцэнтавала ўвагу настаўнікаў на этапах падрыхтоўкі вучнёўскай даследчай работы, прывяла прыклады тэм даследчых работ.

Вынікам пасяджэння стала сумесная выпрацоўка рэкамендацый па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд і конкурсаў работ даследчага характару.