Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры: сістэма работы настаўніка па падрыхтоўцы
10.02.2021Метадычнае мерапрыемства адбылося з запрашэннем Квяткоўскага Аляксандра Аркадзьевіча, старшага выкладчыка кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аляксандр Аркадзьевіч пазнаёміў педагогаў з практыкаарыентаванымі метадамі рашэння лінгвістычных задач па тэмах “Марфеміка”, “Словаўтварэнне”, дапамог разабрацца са складанымі і спрэчнымі сітуацыямі, з якімі сутыкаюцца настаўнікі і вучні падчас выканання заданняў комплекснай работы. Метадыстам Дзяржынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Мойса Таццянай Іосіфаўнай прааналізаваны ўдзел вучняў устаноў адукацыі ў рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ў 2020/2021 навучальным годзе, намечаны асноўныя накірункі ў рабоце на перспектыву. Педагогі падзяліліся з калегамі літаратурай, метадычнымі дапаможнікамі, нататкамі ў прадметных часопісах, якія садзейнічаюць выніковаму выступленню вучняў на алімпіядзе. Паспяховы вопыт падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды грунтоўна прадставіла Кілбас Яніна Іванаўна, настаўнік гімназіі г.Фаніпаля.