Эфектыўная педагагічная практыка – у дапамогу настаўніку

04.03.2024

Тэме «Трансляцыя эфектыўнай педагагічнай практыкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры» прысвечана чаговае пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання.

Калег гасцінна прыняла дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія                г. Фаніпаля». Змястоўны майстар-клас «Падрыхтоўка вучняў да алімпіяды» правяла Яніна Іванаўна Кілбас. Яніна Іванаўна прадэманстравала дзейсныя прыёмы работы з вучнямі падчас падрыхтоўкі да алімпіяды. На асаблівасцях выкарыстання  сучасных адукацыйных тэхналогій (QR-кодаў, тэставых заданняў) на ўроках беларускай мовы і літаратуры засяродзіла ўвагу Кацярына Валер’еўна Старнакова. Актыўныя прыёмы навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры (з вопыту работы) педагогі замацавалі з дапамогай кіраўніка вучэбна-метадычнага аб’яднання Ірыны Анатольеўны Кушкінай. Настаўнікі раёна адзначылі высокі ўзровень інсцэніроўкі паэмы А.Вольскага «Паланянка», падрыхтаванай Аленай Іванаўнай Лакісавай.

Настаўнікі паглыбіліся ў сутнасць арганізацыі работы па самаадукацыі. Напрацаваным вопытам падзяліліся настаўнік Скірмантаўскай сярэдняй школы Ларыса Мікалаеўна Ляўковіч і настаўнік Валмянскай базавай школы Наталія Уладзіміраўна Рубанік.

Настаўнікі атрымалі памятку па падрыхтоўцы публікацыі, распрацаваную метадыстам Дзяржынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццянай Іосіфаўнай Мойса.