Фарміраванне ў вучняў камунікатыўнай кампетэнцыі як умова павышэння прафесійнага майстэрства настаўніка беларускай мовы і літаратуры

10.04.2024

Эстафету абласнога педагагічнага марафону «Педагог – якасць, даступнасць, развіццё» 10 красавіка прынялі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Дзяржынскага раёна.

Педагогам прапанаваны ўдзел у метадычным квэсце «Фарміраванне ў вучняў камунікатыўнай кампетэнцыі як умова павышэння прафесійнага майстэрства настаўніка беларускай мовы і літаратуры», праведзеным метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццянай Іосіфаўнай Мойса.

Настаўнікі прааналізавалі вытрымкі з метадычнай літаратуры па пытаннях фарміравання ў вучняў камунікатыўнай кампетэнцыі, узгадалі меркаванні аўтарытэтных вучоных-метадыстаў, змадэлявалі разнастайныя жыццёвыя сітуацыі, якія спрыяюць эфектыўнай камунікацыі вучняў на беларускай мове. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі аўтарскі метадычны      прадукт – камунікатыўна арыентаваныя заданні.